Першы творчы кірмаш у Івенцы. Невялічкі фотарэпартаж.
8 год таму я зрабіў вось гэты здымак прысядзібнай капліцы. Сонца над Івенцам тады яшчэ толькі пачынала ўзыходзіць... :)

Наш столік на кірмашы стаяў насупраць галоўнага уваходу ў сядзібу. Дакладней, уваходу да сядзібных руін. Здымак павялічваецца - асартымент нашай кропкі гандлю стандартны. :). "Наша Страва", "Нашы касцёлы", сувеніры... "Нашу страву" разабралі ўсю, да апошняга асобніка. "Нашы Касцёлы" разыходзіліся горш, але затое, адзін з асобнікаў набыў Аляксандр Плевака, нашчадак славутага роду Плевакаў, што валодалі Зямлёй Івянецкай, у тым ліку і гэтай сядзібай. Аляксандр Плевака прыехаў на Івянецкі кірмаш у знакавы для яго роду год - 2010. Роўна 200 год таму, у 1810 годзе Івенец стаў уласнасцю роду Плевакаў - праз Якуба Плевака. У гэтую нядзелю, 17 кастрычніка, у івянецкім касцёле Святога Міхала была канцэлебравана Св. Імша ў інтэнцыі роду Плевакаў - 200-годдзя. Дадам, што пан Аляксандр Плевака таксама прывез і перадаў у мясцовы музей каштоўныя звесткі адносна дакладнай даты будаўніцтва капліцы ў недалёкай ад Івенца Тупальшчызне.

Але 16 кастрычніка 2010 году, падчас Першага івянецкага творчага кірмаша, сонца заліла ўвесь Івенец, і каплічку, канешне ж, таксама. Да вашай увагі фотарэпартаж.

Comments