?

Log in

No account? Create an account
Brakowa

May 2019

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Тэгі

Powered by LiveJournal.com
Brakowa

Новы фільм Аляксандра Ступнікава "Латышскі легіён у Беларусі"

Трагедыя беларуска-латышскага памежжа - зачыстка нашай поўначы пад "Вялікую Латвію".  Сведчаць старыкі Росіцы, Браслаўшчыны, Случчыны. Сярод сведкаў - мая суседка, Вольга Пятроўна. Фільм на Ютюб, на жаль, без тытраў, пані Вольга (у вялікіх акулярах, без хусткі) - фактычна апошні "дарослы" сведка, распавядае пра пяць карных аперацый, якія ёй атрымалася перажыць, асабліва ўзрушвае яе аповяд пра тое, як ёй прыходзілася шмат разоў заціскаць да крыві роцік сваёй дачушчцы, каб не пачулі карнікі, якія рыскалі па лесе ў пошуках "партызан". Фільм 20 хвілін, на беларускай мове.

Comments

Спасибо, интересно.
Но увы, такие фильмы сейчас широко распостраняться не будут.
По телику конечно, скорее всего, не покажут, но Ютюб - великая сила. ))
Ступнікаў быў дэпартаваны з РБ, здаецца, ледзь не самім АГЛ. Памятаеце яго тэлерэпартажы (НТВ) з мітынгаў? Жыве НТВ! І усё такое... 1997 год.

http://bdg.by/news/politics/8210.html
Дзякуй вялікі!
А вось з сёньняшняга гледзішча-у чым карані такога стаўляньня суседзяў?Возьмем за аснову,што латышскі этнас быў пакрыўджаны Саветамі.Так, няхай сабе.А якія адносіны мелі да савецкіх практык жыхары Польскай жзяржавы,бо раёны,дзе праводзілі свае аперацыі тыя адзелы,якраз уваходзілі ў асноўным у склад Польшчы?Па нацыянальнаму прызнаку?А ці раней былі нейкія супярэчнасьці ці канфлікты паміж славянскамоўным і балцкамоўным насельніцтвам?Па рассаваму паказчыку?А ці была ў латышоў свая выразная рассвая палітыка ўвогуле?Чаго яны як з ланцуга сарваліся?Ну няхай сабе,Вялікая Латвія,а Случчына пры чым?Якая сёньня адзнака ці хаця б тлумачэньне з таго боку мяжы?Ёсьць увогуле нейкія разважаньні з паводу беларуска-латыскіх дачыненьняў?
Возьмем за аснову,што латышскі этнас быў пакрыўджаны Саветамі.

Пакрыўджаны былі шэраговыя жыхары Латвіі, але не 80-ці тысячныя Чырвоныя Латышскія стралкі, што сталіся галоўнай карнай сілай Саветаў, падавілі антыбальшавіцкае паўстанне ў Маскве і шмат у якіх іншых гарадах. Першым галоўнакамандуючым Чырвонай Арміі стаў латышскі стралок. Ішшы латышскі стралок стаў першым начальнікам ГУЛАГа, іншы - першым старшынёй ЧК. Так што не трэба ўсё валіць на Саветы.

--

раёны,дзе праводзілі свае аперацыі тыя адзелы,якраз уваходзілі ў асноўным у склад Польшчы?

Не, гэта была Усходняя Беларусь, латышскія карнікі гаспадарылі ў асноўным за Дзвіной, якая была міжваеннай мяжой. Аперацыя "Зимнее волшебство" - гэта сённяшні Расонскі раён, Полацкі, Верхнедзвінскі. На левым беразе Дзвіны і на "правым беразе Нёмна" было ўжо АК і літоўцы. Таму далёкія карныя выправы ладзілі ў асноўным толькі на поўдзень Беларусі.

--

Ну няхай сабе,Вялікая Латвія,а Случчына пры чым?

А якая розніца паміж Случчынай і Полаччынай? Там і там - Русь.
Чаго яны як з ланцуга сарваліся? Ну няхай сабе, Вялікая Латвія, а Случчына пры чым?

А што рабілі украінцы ў Хатыні і "Азербайджанский легион" у Беларусі?
Дык я ж Вамі не спрачаюся.А пытаньні ёсьць.Вы ж самі напісалі- Браслаўшчыны,вось таму і ўзгадаў Польшчу.Я не вялікі знаўца латыскіх "геройстваў",але мяркую наўрад ці калабаранты часоў акупацыі Рэйхам надта педалявалі перад немцамі "подзьвігі" тых стралкоў.І тэмы гэтыя наўрад ці перасякаюцца.А тое.што нацыянальныя фармаваньні ваявалі(й карнічалі)часам вельмі не блізка ад сваіх абшараў,аабліва напрыканцы Вайны-так тое вядома,прыкладаў гэтых процьма.Проста,зноў жа кантэкст Вашага допісу дазваляе думаць,што Случчына неяк звязаная з "Вялікай Латвіяй".І ўсёж-такі,як для мяне-загадка,чаму менавіта латышы найболяй,пэўна з усіх СССРаўскіх фармаваньняў,"шчыравалі"як карнікі.
І ўсёж-такі,як для мяне-загадка,чаму менавіта латышы найболяй,пэўна з усіх СССРаўскіх фармаваньняў,"шчыравалі"як карнікі.

Тут можна выдвінуць шмат версій, але ў асноўным яны будуць датычыцца лат. менталітэту ці, як вы заўважылі, пакрыўджанасці Саветамі. Як на маю думку, адна з прычын, акром вашай, гэта прэдэстынацыя. Фактычна - адмена 10 прыказанняў.

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5#.D0.9F.D1.80.D0.B5.D0.B4.D0.BE.D0.BF.D1.80.D0.B5.D0.B4.D0.B5.D0.BB.D0.B5.D0.BD.D0.B8.D0.B5_.D0.B2_.D0.BF.D1.80.D0.BE.D1.82.D0.B5.D1.81.D1.82.D0.B0.D0.BD.D1.82.D0.B8.D0.B7.D0.BC.D0.B5_.D0.B8_.D0.BA.D0.B0.D1.82.D0.BE.D0.BB.D0.B8.D1.86.D0.B8.D0.B7.D0.BC.D0.B5

Хм!Ведаеце,думка аб вытоках такой зьявы ў рэлігійных уяўленьнях латышоў не такая ўжо і дзіўная.Можа справа ў іх высокім пазёме паганства?
Мне яна заўсёды падаваліся наўменш хрыстыязаваным народам Эўропы і з найболяй моцнымі паганскімі традыцыямі.Вось і папёрла пад магчымасьць-паскакаць "на крыві"."На крыві" й на "крэві",такая вось пякельная гульня словаў атрымалася.
Хоць сам вельмі не люблю паганцаў, але мне тут бачыцца адваротны бок кальвінісцка-лютэранскай этыкі. Згодна дагмата прэдэстынацыі лічыцца, пры ўжо пры нараджэнні чалавека вызначаецца лёс яго душы пасля смерцы (пекла ці рай). Г.з. грашы-не грашы, усё роўна - абраныя патрапяць у рай. А вызначаюць у іх абраных вельмі проста - той, хто больш багаты і паспяховы - той і ёсць абраны, таго любіць Бог. Усе бедныя і жабракі, такім чынам - адкіды.
Ну,так боляй кальвіністскі падыход трактуе,хаця жорсткага суаднясеньня "абраны-багаты"там ўсё ж такі няма,гэта перабольшваньне.Кальвінізм і лютаранства тут таксама не аднолькава падыходзяць.Але тое,што пратэстантызм увайшоў у ХХ стагодзе амаль страціўшы дух любові,так то праўда.Юрыдызм,навуковастасьць,шчырыя пратэстанцкія аўтары самі прызнаюць пэўны тупік.А ўжо пра крытыку іх падыходаў звонку,часьцей за ўсё цалкам слушную і казаць няма чаго.Той жа С.Булгакаў у свой час пра гэта шмат пісаў.Гэта вялікі й асобны тэмат.Не здарма лютэранская царква падтрымала нацы.А вось пра латышоў,згадзіцеся,гэта адзіная хрысціянская(афіцыйна) нацыя,дзе паганская сьвята практычна дзяржаўнае.Гэта так проста не праходзіць.Да таго ж іх падзелянасьць на шмат канфесіяў,той жа пратэстантызм,дый вельмі значны секулярызм.Клубок цэлы.А царства,падзелянае ў самім сабе,як вядома...
Дык у іх фактычна каталіцтва і не паспела ўкараніцца, паганства яшчэ трывала, таму без ваганняў рыжскія бароны пакінулі лацінскую цывілізацыю, абраўшы т.з. пратэстанцкую.
А у самой Латвіі,менавіта ў латышоў,бо пра каляпалітычны вэрхал вядома,цікава,ці ёсьць хоць якая рэфлэксія з паводу тых "дасягненьняў".Ці ўсё забівае комплекс маленькага,што хоча падавацца вялікім.Карацей,сумленьне ці хоць прабіваеццца?
Калі шчыра - не чуў, але у некай ступені супраціў мусіць быць, бо латгальцаў-каталікоў з Поўдня самім прыціскалі і тады, і цяпер. Забаранялі мову, тытул народа...

Але запыт з нашага боку ўжо агучаны.

Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай»:

http://salasz.livejournal.com/98898.html#comments
Большое спасибо за фильм! Трое человек из моей семьи, в том числе родная прапрабабушка были сожжены во время операции "Зимнее волшебство" в Россонском районе при непосредственном участии этого "легиона".
Спасибо Ступникову, я только навёл и договорился со своей соседкой, она была после инфаркта, Ступников смиренно выждал месяц и поехал к ней в Слуцк, где она тогда была.